Новости Вилейщины
17.09.2013
Вілейская святыня адзначыла 100-гадовы юбілей

14 верасня у Вілейцы адбылася кульмінацыя трохдзённага святкавання 100-гадовага юбілею касцёла Узвышэння Святога Крыжа. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, шматлікае духавенства і вернікі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады.

У субботу апостальскага Нунцыя і Мітрапаліта сустрэлі перад вілейскім касцёлам. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў памятную дошку. Святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Пасля службы адбыўся святочны канцэрт у Вілейскім Палацы культуры з удзелам парафіяльнага хору "Angeli", і творчых калектываў горада.
Адначасова ў фае Палаца культуры працавала выстава «Гісторыя касцёла ў дакументах і фотаздымках» (копіі здымкаў і дакументаў Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы) з часоў будаўніцтва і рэстаўрацыі, а таксама выстава рэлігійнай літаратуры выдавецтва “Pro Christo”.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»