Новости Вилейщины
07.07.2018
Другі этап акцыі "Канікулы без дыму і агню"!

З пачаткам ліпеня ў Вілейскім раёне стартаваў другі этап Рэспубліканскай прафілактычнай акцыя «Канікулы без дыму і агню!».

Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі заехавшую другую змену загараднага аздараўленчага лагера «Лясны гарадок» і загараднага аздараўленчага лагера «Лясная казка», дзе яшчэ раз нагадалі дзецям асноўныя правілы паводзін пры ўзнікненні пажару ў доме, школе, лесе, а таксама правілы паводзін на вадаёмах. Бо навучанне граматным дзеянням у непрадбачаных сітуацыях асноўная задача акцыі. З дзецьмі была праведзена прафілактычная гутарка па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстраваны навучальны відэафільм «Не дзіцячыя гульні».

Падчас акцыі хлапчукі і дзяўчынкі змаглі азнаёміцца з работай пажарных аўтацыстэрнаў, аварыйна-выратавальнага абсталявання, прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў і пасядзець ўнутры кабіны аўтамабіляў. Практычна падаць ваду і адчуць сябе выратавальнікам.

А на заканчэнне мерапрыемства ўсіх чакала водная феерыя!

Летні адпачынак дзяцей будзе бяспечным! Усе засталiся з пазітыўным настроем!

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»