Новости Вилейщины
16.05.2018
ПЕРШЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АКЦЫІ «НЕ ПАКІДАЙЦЕ ДЗЯЦЕЙ АДНЫХ!», ПРЫСВЕЧАНАЙ МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ У ВІЛЕЙСКІМ РАЁНЕ

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей ад пажараў, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі, у рамках першага этапу прафілактычнай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!», на працягу 3-х травеньскіх дзён актывісты раённага аддзялення БМГАВП, члены КЮСП ДУА «Вілейская гімназія №2», работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы бяспекі для бацькоў і дзяцей.

Удзельнікі акцыі нагадвалі ўсім прысутным аб тым, што асцярожнасці ў абыходжанні з агнём трэба вучыць дзяцей з першых гадоў жыцця і пастаянна. Усе дарослыя павінны выконваць правілы бяспекі, паказваючы станоўчы прыклад сваім дзецям. І калі хоць бы адзін дзіця ці яго бацькоў забралі з гэтага мерапрыемства часцінку упэўненасці ў сваёй бяспецы, значыць, дні ўдаліся.

Паважаныя бацькі, ніколі не забывайце, што здароўе і бяспека Вашых дзяцей знаходзіцца ў Вашых руках!

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»