Новости Вилейщины
01.11.2017
Семінар-практыкум “Шлях да прыгажосці”: з вопыту работы Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання”

26.10.2017г.ў Цэнтры эстэтычнага выхавання адбыўся семінар-практыкум “Шлях да прыгажосці: з вопыту работы Цэнтра эстэтычнага выхавання”,на якім прысутнічалі работнікі культуры. На мерапрыемствы народныя студыі: мяккай цацкі “Пушысцікі” (Кіраўнік – Ніна Мікалаеўна Прушак; мастак-афарміцель – Марына Аляксандраўна Каравай); арыгамі “Чароўны квадрат” (Кіраўнік – Іна Васільеўна Занкевіч; мастак-афарміцель – Ірына Анатольеўна Звярко), падцвярджалі ганаровае найменне “народны”.

Адбыліся лекцыі, экскурсіі, прэзентацыі выстаў “Краіна цацкі”, “Папяровыя цуды”. На выставах былі прадстаўлены творчыя работы лепшых юных майстроў: Таццяны Капцюг, Ганны Бондар, Яўгеніі Плясуновай, Дар’і Норка, Кацярыны Кавалеўскай, Ксеніі Кашаевай, Лізаветы Галко, Вікторыі Цыкота, Веранікі Жаўняровіч, Святланы Малькевіч, Ульяны Грыгаровіч, Ксеніі Барбук, Стаса Селяўкі, Мікіты Занкевіча, Івана Барбука, і кіраўнікоў - Ніны Мікалаеўны Прушак, Іны Васільеўны Занкевіч, мастакоў – Марыны Каравай, Ірыны Анатольеўны Звярко.

На адкрыцці семінара-практыкума прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя па вершах Івана Лашуткі “Роднае слова” ў выкананні ўдзельніцы студыі “Дамісолька”, дыпламанта літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова” у намінацыі “Светлая лампадка” Святланы Доўгай. Дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Мікалаеўна Захарыч расказала аб дзейнасці ўстановы. У выкананні Народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” адбылася літаратурна-музычная імпрэза “І музыка, і слова…”. Аб рабоце клубных устаноў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву расказала Віялета Ігараўна Сушко – намеснік дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”.

Са словамі вітанняў да прысутных звярнуўся Сяргей Фёдаравіч Паўлоўскі – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»