Новости Вилейщины
17.10.2017
345-годдзе з дня нараджэння Піліпа Орліка
11 кастрычніка на Вілейшчыне адзначылі 345-годдзе з дня нараджэння Піліпа Орліка, гетмана Украіны і аўтара першай украінскай Канстытуцыі. Прадстаўнікі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскага грамадскага аб’яднання украінцаў “Заповіт”, Маладзечанскага культурна-асветніцкага аб’яднання украінцаў “Краяны” усклалі кветкі да памятнага знака Піліпу Орліку ў в. Касута, дзе 11 кастрычніка 1672 года нарадзіўся выбітны дзяржаўны і палітычны дзеяч Украіны, наш славуты земляк. Затым, у выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея, адбылося адкрыццё выставы “Зямлёй Вілейшчыны ўзгадаваны”. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся - Джыгун Валерый Мікалаевіч, саветнік пасланнік Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Калюжная Галіна Яфімаўна, старшыня Грамадскай каміссіі па ўвекавечванню памяці Піліпа Орліка, якія ўручылі памятныя сувеніры. Падчас выставы гучалі вершы вілейскіх паэтаў, прысвечаныя ўшанаванню памяці Піліпа Орліка. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю паглядзелі відэафільм Юрыя Жыгімонта “Вёска Касута. Новыя падарожжы дылетанта”.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»