Новости Вилейщины
25.09.2017
Як прайшлi Еўрапейскi Тыдзень Мабільнасці і экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля» у Вiлейцы

У Вілейцы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Еўрапейскаму Тыдню Мабільнасці і экалагічнай акцыі "Дзень без аўтамабіля". У гонар старту гэтай кампаніі адбыўся велапрабег з удзелам актывістаў ГА па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёну "ЗОВiК", прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі, працоўных калектываў. На працягу тыдня актывісты "ЗОВиК"а праводзілі маніторынг велапарковак каля прадпрыемстваў і арганізацый горада. У выніку маніторынгу было выяўлена, што больш за ўсё на роварах на працудабіраюцца работнікі гармалзавода.

Кульмінацыяй падзей Еўрапейскага тыдня мабільнасці стала акцыя «Дзень без аўтамабіля» 22 верасня. У горадзе быў перакрыты ўчастак дарогі па вул.Партызанскай. Тут работнікі Палаца культуры арганізавалі забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. У акцыі актыўна прынялі ўдзел вучні ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Вілейка».З імібыўправедзены конкурс малюнкаў на асфальце. Таксама на працягу дня на перакрытай праезжайчасткiгучаліпесні ў выкананнісалістаўВiлейскага Палаца культуры. Прайшлаакцыя па заахвочваннювеласіпедыстаўсумесна з супрацоўнікамі ДАІ і актывістамі ГА па садзейнічанніўстойлівамуразвіццюВілейскагарэгіёну «ЗОВiК».

Усім веласiпедыстам, якія праязджалі ў гэты дзень па вул. Партызанскай, ўручаліся флікеры і салодкія пачастункі. Актыўна да акцыі падключыліся актывісты БРСМ з усіх гарадскіх школ. Вілейская моладзь шчыра ўзрадавалася магчымасці актыўна адпачыць на перакрытай дарозе. Яны фатаграфаваліся, гулялі ў футбол, малявалі на асфальце, удзельнічалі ў віктарыне па правілах дарожнага руху, якую для іх падрыхтавалі арганізатары акцыі.

На працягу дня актыўным удзельнікам акцыі прапаноўвалі пачаставацца гарбатай і прысмакамі. Гарадскія ўлады таксама распачалі меры, каб зацікавіць гараджан у гэты дзень адмовіцца ад аўтамабіля. Сумесна з аўтобусным паркам быў арганізаваны бясплатны праезд уладальнікаў аўто, якія ў гэты дзень вырашылі на працу дабірацца на грамадскім транспарце. Па словах дырэктара аўтобуснага парка Аляксандра Рогач, на ўсіх 9 гарадскіх маршрутах, якія працавалі ў гэты дзень, 8 пасажыраў прад'явілі дакументы на аўто і праехалі бясплатна.

#mobilityweek

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»