Новости Вилейщины
25.09.2017
Абласное свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”

23 верасня 2017 г. у г.Слуцк адбылося абласное свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”. У межах свята працаваў кірмаш рамёстваў “Рамесная слабада”, адбылося свята-конкурс “Беларуская лялька”, а таксама прайшоў паказ калекцый народных строяў “Вышываная кашуля – сучасны брэнд з мінулага”.  Для ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны лепшыя майстры  Вілейскага раёна: Шаблыка А.М., Станкевіч І.А., Данілевіч Н.Я., Сасонка К.Г., Лучнікоўская С.Ю., Церах В.С., Науменка А.І., Каваленак Р.В., Вішнеўская Н.Р.

Дыплом 3-й ступені “За лепшую тэкстыльную ляльку ў этнаграфічна-гістарычным касцюме на V абласным свяце-конкурсе “Беларуская лялька”” атрымала кіраўнік гуртка “Фантазія” Нарачанскага СДК – Вішнеўская Наталля Расыхаўна.

Без падарунка ад арганізатараў мерапрыемства не засталіся  Маркевіч Дзмітрый Дзмітравіч і Пташнік Вераніка Дзмітрыеўна, якія ўдзельнічалі ў паказе калекцый народных строяў “Вышываная кашуля- сучасны брэнд мінулага”.

Хочацца адзначыць высокі ўзровень майстэрства нашых майстроў, якія не першы раз прывозяць дыпломы з розных конкурсаў.

22-23 верасня у рамках абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы” на базе Слуцкага раёна прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Народнае мастацтва і традыцыйныя рамествы. Вопыт актуалізацыі ў сучасным грамадстве”, дзе Вілейскі раён прадставіла Аўдзей Надзея Віктараўна дырэктар ГУ “Вілейскі краязнаўчы музей”.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»