Новости Вилейщины
21.09.2017
Рознакаляровыя, пушыстыя і паласатыя…

Галоўныя адзнакі нашага часу – хуткасць, зменлівасць, крэатыўнасць. Усё гэта прысутнічала ў фотакросінгу “Кніга і моладзь: даеш рух насустрач!”, які праходзіў 19 верасня ў ДУА “Вязынскі НПК д/с-СШ”.

Арганізатар конкурсу, бібліятэкар Вязынскай СБ Бабарыка Алена Іванаўна, і яе памочнік, бібліятэкар Партызанскай ІСБ Іванец Вікторыя Віктараўна, прапанавалі камандам школьнікаў цікавыя тэматычныя заданні, адказамі на якія былі фотаздымкі на мабільным тэлефоне. І як кадры фотакросінгу прапаную ўражанні нашых вучняў.

Пакладок Юлія: “Вельмі прыемна, што актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве прынялі не толькі вучні, але і іх класныя кіраўнікі – Пуцэйка І.І., Буслаўская Т.І. і Суднік В.М. Нашы настаўнікі “крэатывілі” разам з намі, мы былі адной камандай! А самай цікавай асацыяцыяй на слова “пушысты” для мяне стаў фотаздымак нашага новага дырэктара Крот Таццяны Анатольеўны. Нечакана, праўда?”

Фёдарава Кацярына: “Гульня зацікавіла перш за ўсё тым, што мы змаглі адлюстраваць свае эмоцыі, захапленні, пачуцці, змаглі зняць напружанне (як-ніяк падрыхтоўка да экзаменаў і ЦТ). І яшчэ доўга пасля заканчэння фотакросінгу мы абмяркоўвалі самыя ўдалыя здымкі і ідэі”.

Соніч Алена: “ Для мяне самымі цікавымі сталі асацыяцыі да выразаў “паэтычнае месца” і “гэтыя вочы насупраць”. Менавіта яны прымусілі падключыць усю сваю фантазію. І яшчэ я зразумела, што наша каманда “Шпількі” – гэта прыклад крэатыву і фотамайстэрства. Удзел у розных камандных мерапрыемствах замацоўвае навык работы ў калектыве, застаўляе прыслухоўвацца да думак і меркаванняў іншых, не быць эгаістамі. Фотакросінг – яркае таму пацверджанне”.

Судніковіч Дзіяна: “Фотакросінг “Кніга і моладзь: даеш рух насустрач!” здружыў нашу каманду. Мы сталі больш разумець адзін аднаго. Гэта мерапрыемства было і прыемным, і цікавым, і пазнавальным. Я яшчэ раз упэўнілася, што камандная праца заўсёды больш выніковая. З нецярпеннем чакаю новых крэатыўных прапаноў”.

Філістовіч Кацярына: “Фотакросінг – цудоўная магчымасць весела і актыўна правесці вольны час, праявіць сваю крэатыўнась, а таксама зблізіцца з аднакласнікамі! Ты яшчэ не ўдзельнічаў? Тады далучайся да нас!”

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»