Новости Вилейщины
21.09.2017
ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНЫ ФЕСТЫВАЛЬ “СВЕТЛАЕ СЛОВА”
20.09.2017. у Цэнтры эстэтычнага выхавання адбыўся конкурс аўтарскай песні. У конкурсе прынялі ўдзел Зубель Аляксей (ДУА “СШ№3 г.Вілейкі”), Коган Антон, Аврэйцэвіч Мікіта (ДУА “СШ№1 г.Вілейкі”). Вядучая праграмы, рэжысёр Цэнтра эстэтычнага выхавання Алеся Арэстава,старшыня журы конкурсу, аўтар-выканаўца – Уладзімір Балбачан, члены журы:ІрінаБадзеева - галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорта і турызму Вілейскага райвыканкама, Уладзімір Цанунін - аўтар-выканаўца, член абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Таццяна Захарыч - кіраўнік Народнага калектыву аўтарскай песні, член грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз музычных дзеячаў” шчыра віталі ўдзельнікаў конкурсу, па выніках якога маладыя аўтары-выканаўцы атрымалі прызы і памятныя дыпломы (нагадваем, фінансаванне фестывалю адбываецца за кошт сродкаў мецэнатаў). Потым адбыўся майстар-клас для маладых аўтараў-выканаўцаў з удзелам членаў журы. Сваімі творчымі здабыткамі дзяліўся Уладзімір Балбачан і ўсе прысутныя. Гітара па кругу яд’нала ўсіх аматараў паэтычнага слова і аўтарскай песні.Для ўдзелу ў заключным конкурсе, які пройдзе ў рамках гала-канцэрта фестывалю “Светлае слова”, запрошаны Аврэйцэвіч Мікіта.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»