Новости Вилейщины
18.09.2017
Літаратурна-музычны фестываль "Светлае слова"

14 верасня ў Цэнтры эстэтычнага выхавання адбылася  паэтычная сустрэча “Маладая  Беларусь”. Бажэна Ганушкіна, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Віктар Кажура, член   грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” падзяліліся сваімі творчымі напрацоўкамі з наведвальнікамі  мерапрыемства, чыталі  ўласныя  вершы, знаёмілі з творамі іншых паэтаў. Удзельнікі  сустрэчы, людзі  сталага  ўзросту з  цікавасцю  слухалі паэтаў, задавалі  пытанні. Шэпелева Ганна Пятроўна -  старшыня раённага Савета  ветэранаў   падзякавала за  цікавую  сустрэчу і  падарыла паэтам  зборнік  вершаў “Я прызнаюся  сэрцам  і душой”. У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя выставы “Сцежкамі Янкі Купалы” (з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы). Вядучая, рэжысёр Цэнтра Алеся Арэстава правяла экскурсію і прапанавала прысутным далучыцца да акцыі музея ”Чытаем  вершы  Янкі Купалы разам”. Сустрэча прайшла  шчыра і цікава.

Пасля мерапрыемства паэты Віктар  Кажура і Бажэна  Ганушкіна  завіталі ў ДУА “СШ №1”, дзе адбылася паэтычная   сустрэча з вучнямі  старэйшых  класаў.

У гыты дзень  адбылася ў кніжным  магазіне “Кругазор” сустрэча з паэтэсай  К.  Дубовік пад назвай “Вілейшчына  паэтычная”. Удзельнікі  мерапрыемства - вучні ДУА”Гімназіі №2 г. Вілейкі”, вілейчане, аматары паэтычнага слова - актыўна  ўдзельнічалі  ў прапанаваных паэтычных  віктарынах, чытаннях, з задавальненнем  слухалі  вершы К. Дубовік. Свае песні  на  словы і вершы  К. Дубовік  спявала  Таццяна  Захарыч. Напрыканцы  мерапрыемства ўсе  прысутныя  праспявалі  разам песню  А. Міцяева “Прысвячэнне”. Словы  шчырай  падзякі  ўдзельнікі  мерапрыемства   выказалі калектыву  кніжнага  магазіна “Кругазор”.

Таксама 14 верасня ў Доме  духоўнай асветы адбылася  прэзентацыя  выданняў  Брацтва ў гонар  Віленскіх мучанікаў. На мерапрыемства  завіталі: Іван  Аляксеевіч Чарот - доктар  філалогіі, прафесар Беларускага  Дзяржаўнага ўніверсітэта,  Лідзія Яўгенаўна  Кулажанка - кандытат  гістарычных  навук, загадчык  архіва  Мінскага епархіяльнага  ўпраўлення,  Канстанцін  Уладзіміравіч Антановіч -магістр культуралогіі, супрацоўнік  выдавецкага аддзела Брацтва ў гонар Віленскіх  мучанікаў у Мінску, спецыяльны  карэспандэнт газеты “Культура”, Таццяна Аляксееўна  Матрунчык - сакратар-каардынатар Біблейскай  камісіі  Беларускай  Праваслаўнай  Царквы, супрацоўнік выдавецкага  аддзела  Брацтва ў  гонар Віленскіх  мучанікаў у Мінску.

Пасля  госці  наведалі  Цэнтр  эстэтычнага  выхавання (дзе пазнаёміліся з  дзейнасцю  ўстановы), і  літаратурны клас  імя І.І.Лашуткі ў ДУА "СШ№3 г.Вілейкі". М.М.Гіро, дырэктар  школы і  Т.М.Захарыч  азнаёмілі  прысутных з  дзейнасцю  ўстановы, літаратурна-музычнай  спадчынай  Вілейшчыны.

14 верасня Цэнтр эстэтычнага  выхавання наведалі дзеці з ДРАЦ “Надзея”. Майстар – класы па розным  накірункам  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва, экскурс  па выставе “Сцяжынкамі Янкі Купалы”- усё гэта  прапанавалі работнікі Цэнтра дзецям.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»