Новости Вилейщины
15.09.2017
Новыя фестывальныя сустрэчы

14 верасня ў Бібліятэцы сямейнага чытання ў рамках літаратурна-музычнага фестывалю “СВЕТЛАЕ СЛОВА” для бібліятэкараў і чытачоў адбылася прэзентацыя выданняў брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску з  удзелам   рэдакцыйнай  калегіі , у склад якой уваходзяць Іван Аляксеевіч Чарот, доктар філалогіі, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Лідзія Яўгенаўна Кулажанка, кандыдат гістарычных навук, загадчык  архіва Мінскага епархіяльнага ўпраўлення;  Канстанцін Уладзіміравіч Антановіч, магістр культуралогіі, супрацоўнік выдавецкага аддзела Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску, спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”; Таццяна Аляксееўна Матрунчык, сакратар-каардынатар Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, супрацоўнік выдавецкага аддзела Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску. Выступоўцы слухачам прапанавалі паслухаць наступныя тэмы: «Традыцыя перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову», «Асоба Францыска Скарыны праз прызму яго прадмоў і пасляслоўяў», «Выдавецкая дзейнасць Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску: вынікі і перспектывы»,«Перакладчыцкая і выдавецкая дзейнасць Біблейскай камісіі БПЦ». Напрыканцы мерапрыемства Антановіч Канстанцін Уладзіміравіч  падараваў бібліятэцы  выданні брацтва.У сваю чаргу намеснік дырэктара Аўласовіч Галіна Мікалаеўна  ад бібліятэкі кожнаму госцю на памяць аб сустрэчы ўручыла невялікія падарункі.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»