Новости Вилейщины
13.09.2017
"Cветлае слова"

        Літаратурна-музычны фестываль “Светлае слова”, прысвечаны 500-годдзю беларускай друкаванай кнігі  і 135-годдзю з дня нараджэння  славутых паэтаў  Янкі Купалы і Якуба Коласа стартаваў  8 верасня.       У дзень адкрыцця  літаратурна-музычнага  фестывалю “Светлае слова”, у Цэнтры эстэтычнага выхавання адбылася  музычна-паэтычная сустрэча  “І слова,  і музыка…”. Госці  свята: вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага  музея  Я. Купалы – Варонава Галіна  Юр’еўна, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення,  член грамадскага  аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса - Іна Фралова, навуковы  супрацоўнік  установы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа”  - Аляксандр  Сяргеевіч  Крыжэвіч  з задавальненнем   дзяліліся  творчымі  здабыткамі з моладдзю.     Адбылася прэзентацыя выстаў  “Сцяжынкамі Янкі Купалы” і  “Якуб Колас. Асоба і час” (з фондаў  Дзяржаўнага музея  Янкі Купалы  і установы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба     Коласа”). Вучням  ДУА “Вілейская гімназія №2”  прапанавалі  ўдзел  у акцыі “Чытаем Янку Купалу разам”. Народны гурт “Весялінка” ДУ  “Вілейскі  Палац культуры” пад кіраўніцтвам Сяргея Ількевіча, парадаваў усіх прысутных беларускімі народнымі  мелодыямі, якія кранулі слухачоў сваёй пранікнёнасцю. Іна Фралова чытала  свае вершы пра прыгажосць  беларускага слова. Паэтычную эстафету падтрымалі аўтары-выканаўцы Уладзімір Цанунін і Таццяна  Захарыч. Разам з моладдзю яны спявалі песні  на словы  Якуба  Коласа  і  Іны Фраловай. Светлае  слова  гучала ў душах  і сэрцах  усіх  прысутных. Сустрэча прайшла  цікава  і пазнавальна.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»