Новости Вилейщины
24.08.2017
“Хвала рукам, што пахнуць хлебам”

Ва ўсю ідзе жніво – цяжкая, але ў сапраўднасці высакародная праца. На работнікаў, арганізатараў і кіраўнікоў уборачнай кампаніі кладзецца вялікі цяжар і адказнасць.У гэты час усім працаўнікам вёскі неабходна шчырая дапамога і падтрымка. Нішто так не падбадзёрыць не ўзрадуе душу, як вясёлыя песні і музыка, што былі арганізаваны 21 жніўня на мехдвары ў масцярскіх дзеля працаўнікоў ААТ “Новая Любанія” у аграгарадку Куранец самадзейнымі артыстамі Куранецкага СДК. Ветлівыя пажаданні ў адрас працаўнікоў хлебаробнай нівы гучалі ад вядучай мерапрыемства: Дзік Наталлі (хормайстра Куранецкага СДК). Свой станоўча зараджаны настрой, ветлівыя ўсмешкі і выразныя пачуцці даравалі выканаўцы народных і эстрадных песень (дзіцячы фальклорны гурт “Дзіва” і удзельнікі эстраднага гурта “Аксаміт”) з адкрытай душою і задавальненнем. Сапраўды, такая падтрымка вельмі патрэбна ў цяперашні час – час, калі ўсе сілы і намаганні пакладзены на адно: здабыць як мага большы ураджай і ўнесці свой асабісты адбітак на рэспубліканскім караваі.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»