Новости Вилейщины
17.07.2017
“Лета з добрай кнігай” у аддзеле па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі

Кожны год Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць акцыю “Лета з добрай кнігай”.Пісьменнікі з мэтай папулярызацыі літаратуры наведваюць  установы адукацыі,дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, санаторыі.Так у мінулую пятніцу ў аддзеле па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі адбылася сустрэча  дзяцей з аздараўленчага лагеру “Радуга” пры Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Кажурам Віктарам Віктаравічам. Пісьменнік прадэманстраваў  юным чытачамсвае кнігі “Паэтычныя забавы”,”Азбука ў вершах і малюнках”, “І загучала слова…” і інш.  Дзеці разам з Віктарам Віктаравічам складалі вершы, адгадвалі загадкі. Сустрэча атрымалася вельмі насычанай і цікавай.

Таццяна Ляшок,

бібліятэкар 1 катэгорыі  аддзела па рабоце з дзецьмі

раённай бібліятэкі

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»