Новости Вилейщины
06.07.2017
ДА СВЯТА ГОРАДА

Цэнтр эстэтычнага выхавання прыняў актыўны ўдзел у святкаванні   Дня  Незалежнасці і Свята горада Вілейкі.

Каля  помніка  Азі  Асланаву  адбылася літаратурная праграма “Памяць”, якую падрыхтавалі   Цэнтр эстэтычнага выхавання і  ДУ “Вілейскі  краязнаўчы  музей”(інфармацыя прадстаўлена старшым навуковым  супрацоўнікам Вольгай Аляксандраўнай Коласавай). Сябра Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Цанунін прачытаў  уласны верш “Прысвячэнне”. Вядучая праграмы -  рэжысёр Цэнтра  Алеся Арэстава, мастацкі кіраўнік-Зоя Міхайлаўна Бабарыка, музычнае   афармленне –Вольга Бабурына, тэхнічнае забеспячэнне – Ларыса Анатольеўна Арол, Зоя Сцяфанаўна Пруднікава.

Студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва  “Пушысцікі”(кіраўнік Н.М.Прушак, мастак-афарміцель М.А.Каравай),”Маляваначка”(кіраўнік А.Р.Судніковіч), “Куфэрак”(кіраўнік Л.А.Арол) падрыхтавалі выставу  “Вілейскі куфар”.Мастацкая канцэпцыя –Ала Судніковіч, мастак Цэнтра.

Урачыстая цырымонія адкрыцця  скульптуры “Маці з дзецьмі” прайшла ў Гарадскім парку.  Прагучала літаратурна –музычная праграма “Слаўце матуль” па творах  беларускіх пісьменнікаў Янкі Сіпакова, Уладзіміра Ліпскага, Любові Тарасюк, вершы,  песні на словы і музыку Івана Лашуткі, Таццяна Захарыч, Уладзіміра Цануніна, Ірыны Дубцовай у выкананні народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” Цэнтра эстэтычнага выхавання (кіраўнік- Таццяна Мікалаеўна Захарыч), удзельніка студыі “Ветразь”Амраана –Аль Хлейфата (кіраўнік –Мікалай Міхайлавіч Іваненка), ансамбля танца “Карагод”ДУА “Вілейская гімназія №2” (кіраўнік Ірына Генадзьеўна Новік),  салісткі і кіраўніка дзіцячага гуртка Крысціны Язневіч ДУ”Вілейскі Палац культуры”. Тэхнічнае забеспячэнне, гукааператар - Алег  Уладзіміравіч Зайцаў (ДУА “Вілейская дзіцячая школа мастацтваў”). Рэжысёр і вядучая праграмы-дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання  Таццяна  Мікалаеўна Захарыч.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»