Новости Вилейщины
06.06.2017
“Даўгінаўская Троіца гучыць на ўсю ваколіцу”

Зусім відавочны факт, што трава зяленая і сакавітая, а неба высокае і блакітнае. Але асаблівы сэнс гэта аксіёма набывае тады, калі мае паэтычны сэнс і музычнае афармленне.

4 чэрвеня 2017 г. прайшло традыцыйнае раённае свята Семуха, якое ў гэтым годзе завітала на гасцінную зямлю аграгарадка Даўгінава. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі і творчыя калектывы дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаванная клубная сістэма Вілейскага раёна”. На сцэне артысты прадставілі традыцыйны сёмушны абрад “Ваджэння куста”.

Традыцыйна на свяце былі падведзены вынікі раённага агляду- конкурсу на лепшую арганізацыю культурна-дасугавых праграм па накірункам – здаровы лад жыцця і прафілактыка асацыяльных паводзін “Быць здаровым- здорава! Зрабі свой выбар!”.

На працягу мерапрыемства працавалі выставы-продаж дэкаратыўна -прыкладнога мастацтва, тарговыя рады, дзіцячыя атракцыёны.

Хочацца адзначыць  вялікую колькасць гледачоў, якія на працягу ўсяго мерапрыемства сустракалі і праважалі артыстаў бурнымі апладысментамі, дарылі кветкі і добры настрой.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»