Новости Вилейщины
17.05.2017
Партызанскія зямлянкі ў Лясках

У рамках патрыятычнага праекта “Зямлянка”, які на працягу двух месяцаў праводзіў Вілейскі краязнаўчы музей, ў мінулую суботу, 13 мая  самыя актыўныя яго ўдзельнікі, навучэнцы 5-7 класаў “Вілейскай гімназія №1 “Логас”, “Вілейскай гімназіі №2”, Вілейскай сярэдняй школы №1 з выязным заняткам наведалі мемарыяльны комплекс “Партызанскі лагер Ляскі”, дзе сёння знаходзяцца рэканструіраваныя партызанскія зямлянкі. Менавіта тут, падчас Вялікай Айчыннай вайны  дыслацыраваліся партызанскія брыгады “За Савецкую Беларусь” і імя Л.М. Даватара, а таксама Вілейскія падпольныя гарком партыі і камсамола, Куранецкія падполныя райком партыі і камсамола.

З асаблівым пачуццём удзячнасці слухалі дзеці ўспаміны ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Іванавіча Квяткевіча з в. Кузьмічы, які партызаніў у тутэйшых лясах. Сярод запрошаных таксама  Васілій Гулецкі, старшыня раённай структуры ДТСААФ;  Ілля Малахаў, старшыня Вілейскай раённай арганізацыі “ Беларускі Саюз ветэранаў воінаў-інтэрнацыяналістаў”;  Станіслаў Суша  і Валерый  Сакаленка.

Пасля невялікай экскурсіі па партызанскай базе, рабят чакаў сапраўдны партызанскі касцёр: вершы і песні пад  гітару ў выкананні Уладзіміра Цануніна, віктарына на ваенную тэматыку, пасля якой ніхто не застаўся без прызоў.

Праект “Зямлянка” музей прадоўжыць і ў наступным навучальным годзе, бо гэта вельмі важна і патрэбна для патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Коласава В.А.

старшы навуковы супрацоўнік музея.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»