Новости Вилейщины
26.04.2017
“Паклон ад нас прымі наш юбіляр”
(міні – канцэрт, віншаванне з 90-годдзем)

Багатай на святы выдалася сёлета вясна для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ільюшчынкі Міхаіла Аляксандравіча з вёскі Куранец. Ён адзначыў свой 90-гадовы юбілей.

23 красавіка ў хаце ветэрана было цесна ад гасцей, павіншаваць юбіляра сабралася ўся яго вялікая сям'я - дзеці, унукі, праўнукі, прыйшлі сябры і суседзі. Завіталі на свята і работнікі Куранецкага СДК, уручылі падарунак, зычылі юбіляру здароўя, трывалага дабрабыту, прыгожага даўгалецця, пабольш радасці ад дзяцей, унукаў і праўнукаў, сонечных дзён у жыцці і добрых людзей побач, пажадалі заставацца бадзёрым на доўгія гады каб сустрэць яшчэ і свой векавы юбілей. Свае пажаданні работнікі культуры выказалі яшчэ і ў песнях "Мы вам жадаем","Будзь здаровы гаспадар" разам з імі спявалі ўсе госці і сам юбіляр. Праз два тыдні Міхаіл Аляксандравіч разам з усёй краінай адзначыць галоўнае ў сваім жыцці свята - Дзень Перамогі . З гэтай нагоды яго павіншаваў удзельнік гурта "Аксаміт" Данііл Дзік, песняй "Я Ангелам летал". Ветэран быў расчулены да слёз такой увагай.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»