Новости Вилейщины
03.04.2017
“Вілейшчына: галерэя творчых партрэтаў”

29 сакавіка 2016 года ў Цэнтры эстэтычнага выхавання ў рамках праекта “Вілейшчына:галерэя творчых партрэтаў” распачала сваю дзейнасць гасцёўнядля аматараў мастацтва. Пачалося мерапрыемства с прэзентацыі выставы “Адраджэнне” Алы Расціславаўны Судніковіч, мастака Цэнтра эстэтычнага выхавання. Праз музыку і паэзію Максіма Багдановіча, Баляслава Мягчылы слухачы разам з выканаўцамі “здяйснялі” цікавае падарожжа па выставе. У выкананні Народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” прагучалі інструментальныя творы беларускіх і замежных кампазітараў (скрыпка-Аксана Жук, гітара-Уладзімір Лапцік), песні Таццяны Захарыч на словы Івана Лашуткі, Таццяны Цвятковай, Аксаны Жук у выкананні аўтара. На мерапрыемстве адбылася музычна –паэтычная прэм’ера паэмы “Еўфрасінія Полацкая” Уладзіміра Цануніна,прагучалі музычныя творы Уладзіміра Лапціка, песні на словы Уладзіміра Цануніна, Віктара Кажуры.Незабыўным было выступленне Вольгі Бабурынай, канцэртмайстра Цэнтра эстэтычнага выхавання. У яе выкананні ўзнёслая “Мелодыя” Эдварда Грыга кранула сэрцы слухачоў.Госць галерэіпаэт Баляслаў Мягчыла вельмі шчыра чытаў свае вершы з паэтычнага зборніка “З крыніц роднай зямлі”. Апошім акордам вечарыны стала яшчэ адна прэм’ера для вілейчан. У год юбілея славутага песняра Беларусі Якуба Коласа прагучалі песня на словы паэта, музыку Уладзіміра Лапціка “Бывае музыка і ў стуку”, верш Уладзіміра Цануніна “Прысвячэнне”.

Фота прадстаўлена З.М.Бабарыка

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»