Новости Вилейщины
29.03.2017
Музейныя праекты ў 2017 годзе

У гэтым годзе Вілейскі краязнаўчы музей распачаў адразу некалькі навукова-асветніцкіх праектаў:

“Погляд у мінулае Вілейкі” – прэзентацыйны праект для ўстаноў і прадпрыемстваў горада з паказам кінахронікі з гісторыі Вілейшчыны ад пачатку 1940-х гадоў.

“Ці ведаеш свой край: даты, падзеі, людзі” – выязны праект для навучэнцаў гімназій і школ горада і раёна. Праект праводзіцца ў два этапы: пасля вясенніх і восеньскіх школьных канікул.  Навуковыя супрацоўнікі музея будуць наведваць установы адукацыі з узгодненай тэматыкай і графікам правядзення. Для кожнай установы адукацыі рыхтуецца асобная прэзентацыя, улічваючы гістарычныя асаблівасці пэўнай мясцоваці і яе знакамітых землякоў, а таксама паказ відэфільма і віктарына па гісторыі вілейскага края.

Набывае вялікую папулярнасць і патрыятычны праект “Зямлянка”, мэта якога патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладзе трагічных і гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Дапамога ў пошуку інфармацыі аб удзельніках вайны - сваіх прадзедаў, для далейшага ўдзелу ў грамадска-патрыятычнай акцыі “Бяссмертны полк”. Спачатку заняткі праводзяцца ў рэканструіраванай зямлянцы экспазіцыі музея, а затым – выезд на мемарыяльны комплекс “Партызанскі лагер Ляскі”.

Погляд у мінулае Вілейкі праз фотаздымак

ОАО “Зенит – БелОМО”

Ці ведаеш свой край: легенды і паданні Вілейшчыны

ДУА “Асіпавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”

“Зямлянка”, вучні ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Вілейкі”, Коласава В.А.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»