Новости Вилейщины
24.03.2017
Выстава “СВЕТ ЛЕТУЦЕННЯЎ. ВЯСНА”

23 сакавіка 2017 года ў Цэнтры эстэтычнага выхавання адбылася прэзентацыя выставы “Свет летуценняў.Вясна.” удзельнікаў студый выяўленчага mастацтва “Маляванка”, “Чарадзейка” пад кіраўніцтвам мастака,ктраўніка студый Алы Расціславаўны Судніковіч. На выставе прадстаўлены работы: Мацко Вікторыі, Багуровай Эльвіры, Шчарбанюк Паліны, Кергет Ганны, Івашкевіч Яўгеніі, выпускніцы студыі Іаланты Мурашка Юныя вельмі цікава расказалі аб сваіх творчых работах і шчыра падзяліліся сваімі ўраджаннямі.

Мацко Вікторія (10 год): “У студыях Ала Расціславаўна нас вучаць не толькі творчасці, але і быць добрымі, уважлівамі адзін да аднаго, бачыць прыгажосць навокал.”За творчыя поспехі і крэатыўны падыход да сваіх работ удзельнікі выставы былі ўзнагароджаны падзякамі Цэнтра эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” ў намінацыі “Творчасць і натхненне”.

Фота прадстаўлена Вольгай Бабурынай

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»