Новости Вилейщины
23.03.2017
"Спартыўная салянка"

У Куранецкім СДК праводзіцца мноства спартыўных мерапрыемстваў рознага узроўню: спартакіады, турніры, паядынкі. Чарговым этапам на шляху да здаровага ладу жыцця стала конкурсна-гульнёвая праграма "Спартыўная салянка", якая прайшла у Куранецкім СДК 18 сакавіка ў шосты школьны дзень.

Дзве каманды змагаліся за званне самай спрытнай, кемлівай і знаходлівай, якія з самага пачатку мерапрыемства ўступілі ў напружанную барацьбу. Вучні 2 - 4 класаў з вялікім запалам удзельнічалі ў гульнях, эстафетах, віктарынах. Каманды змагаліся да апошняга, але ж перамагло "сяброўства". На працягу мерапрыемства ўдзельнікі атрымлівалі прызы і салодкія пачастункі. Актыўны адпачынак прыйшоўся ўсім дзецям да спадобы і выклікаў шмат пазытыўных эмоцыяў.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»