Новости Вилейщины
01.03.2017
Акцыі «Бяспека – у кожны дом!»

У рамках 2-га этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі МНС і АСВОД наведалі Вілейскае райспажыўтаварыства і ААТ «Вілейскі камбікормавы завод».

Пачалося мерапрыемства з тэарэтычнай часткі. Ратавальнікі нагадалі працаўнікам правілы пажарнай бяспекі, дзеянні ў выпадку розных надзвычайных сітуацыях і нумары экстраных службаў. Для замацавання матэрыялу прысутным прадэманстравалі навучальныя відэафільмы і ўручылі тэматычныя памяткі.Далей рушыла ўслед практычная частка, якая ўключала ў сябе адпрацоўку плана эвакуацыі і прымяненне першасных сродкаў пажаратушэння.

Работнікі АСВОД прывялі статыстыку гібелі, распавялі аб правілах паводзінах на вадзе.

Завяршылася сустрэча тушэннем палаючага протівня з дапамогай парашковага вогнетушыцеля.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»