Новости Вилейщины
19.01.2017
“КАЛЯДНЫЯ ВЯЧОРКІ”

16 студзеня 2017 года Вілейскі краязнаўчы музей запрасіў на “Калядныя вячоркі” дзяцей СОП і іх бацькоў. У пакойчыку выставачнай залы музея, стылізаваным пад вясковую хату ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся як нашы продкі сустракалі Каляду, чаму гэта свята у народным жыцці не страціла свайго значэння і сэнсу да нашых дзён. А, якая ж Каляда без варажбы? Пагадалі на пучку саломы, каб дазнацца, што падрыхтаваў табе лёс: хтосьці доўгую выцягнуў, хтосьці кароткую. А напрыканцы, пад гарбату з салодкімі пачастункамі паглядзелі відэасюжэты пра Калядкі з вядомых фільмаў.

Вольга Коласава,
старшы навуковы супрацоўнік музея.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»