Новости Вилейщины
23.12.2016
Шаноўныя вернікі-католікі!

Шчыра і сардэчна віншуем вас са светлым святам - Ражством Хрыстовым!

Ужо больш за дзве тысячы гадоў цуд нараджэння сына Божага натхняе і аб’ядноўвае вернікаў у адзіную сусветную хрысціянскую сям’ю, якая адзначае гэты дзень як свята абнаўлення і ачышчэння, духоўнага росту і надзеі. Людзі звяртаюцца да Бога з самымі запаветнымі словамі і думкамі. У іх сэрцах пануюць дабрыня і любоў да сваіх родных і блізкіх, сяброў і знаемых.

Няхай цяпло цудоўнага святла  пастаянна сагравае вашы сем’і, дапамагае быць больш клапатлівымі адно да аднаго. Няхай надыходны год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом утульнасць, дастатак і ўзаемапаразуменне.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя,добрага настрою, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.         Раённы Савет дэпутатаў.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»