Новости Вилейщины
23.12.2016
Хварэць, не значыць “хварэць” настроем

Напярэдадні навагодніх святаў работнікі Вілейскага аддзела па надзвычайным сітуацыям наведалі дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы. Маленькія хворыя сустрэлі работнікаў раённага аддзела з усмешкай на бледных тварыках, ім было прыемна, што да іх завіталі ў госці іншыя людзі, а не толькі медперсанал і бацькі. У час сустрэчы іх слухалі, размаўлялі з імі на цікавыя для кожнага дзіцяці тэмы: зімовыя забавы і гульні, навагоднія святы – доўгачаканы Новы год і Калядкі і, канешне, ка-ні-ку-лы!!! Потым размова пайшла пра бяспеку. Дзеткі з задавальненнем паўтарылі правілы паводзінаў і правілы пажарнай бяспекі ў час навагодніх святаў і канікулаў. З задавальненнем рабяты прагледзелі мультфільмы з вядомымі ўсім дзецям Смешарыкамі. У бальнічным пакоі адразу пасвятлела ад усмешак і бляску ў дзіцячых вочках. Было радасна, што сустрэча стала “лекамі ад хандры” для рабят. Цікава было самым маленькім складаць пазлы, атрымалася, што мышкі далі ім параду - трэба быць асцярожнымі з піратэхнічнымі вырабамі і выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Будзьце здаровыя, дарагія нашы дзеці, і ніколі не хварэйце!

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»