Новости Вилейщины
20.12.2016
Новы праект "Кросны"

Новы праект "Кросны" хутка пачне сваю працу ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы.

Праект прадугледжвае стварэнне ў бібліятэцы цэнтра лакальнай культуры, дзе сабрана інфармацыя па гісторыі мясцовасці, калгаса і ўстаноў. Тут можна даведацца аб вядомых аднавяскоўцах і простых жыхарах вёскі. Цікава будзе знайсці інфармацыю і аб моўных асаблівасцях мясцовасці, аб рамёствах, якімі займаліся колішнія жыхары.

Але самае галоўнае, тут можна дакрануцца да гісторыі: да прадметаў побыту нашых продкаў, да прац майстроў саломапляцення, да сапраўднага ткацкага станка. І не толькі дакрануцца, але і самаму паспрабаваць і навучыцца ткаць.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»