Новости Вилейщины
19.12.2016
Трэба, каб зімовыя канікулы былі бяспечнымі

Другая чвэрць заканчваецца, і ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі з нецярпеннем чакаюць канікулаў. Бо гэта не толькі цудоўныя забавы, але і самыя любімыя святы – Новы год і Калядкі.

Каб канікулы ўзімку прынеслі радасць дзеткам і спакой бацькам, у сярэдняй школе № 3 г. Вілейкі адбылася сустрэча з навучэнцамі 1 – 5 класаў. Яна пачалася з рэкламы мабільнага прыкладання “Дапамога побач”, якое можа стаць для кожнага дзіцяці “выратавальным кругам” – бо тэлефон заўсёды ляжыць у кішэні. З вялікім задавальненнем рабяты адказвалі на пытанні інтарактыўнай віктарыны пра бяспечныя паводзіны ў час зімовых канікулаў, таксама вучням былі прапанаваны для разгляду надзвычайныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць, калі парушаць правілы бяспекі ў час зімовых канікулаў: гуляць без нагляду дарослых на лёдзе, кідацца снежкамі, катацца на санках і каньках у месцах, дзе гэта забаронена, парушаць правілы выкарыстання піратэхнічных вырабаў.

Самым прыемным для дзяцей было атрыманне за правільны адказ падарункаў ад работнікаў аддзела па надзвычайным сітуацыям – ганаровай граматы “Ганарымся, што навучылі”, лінеечак і лістовак, раскладу заняткаў з лагатыпамі Міністэрства па надзвычайным сітуацыям, і, канешне, апладысменты прысутных.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»