Новости Вилейщины
16.12.2016
14 снежня ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адбылося адкрыццё выствы “Зімовыя фантазіі”

Зіма – гэта навагодні святочны настрой і падарункі. І кожны рыхтуе штосьці асобнае для сваіх родных і сяброў. Асабліва прыемны падарунак створаны сваімі рукамі. Гэта можа быць паштоўка, або пано, вышытая карціна, або керамічны падсвечнік. На выставе “Зімовыя фантазіі” прадстаўлена шэраг вырабаў дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва, створаных рукамідзяцей і дарослых. Свае творчыя работына выставу прадставілі: Вілейская гімназія №1“Логас”, Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацый дзяцей і моладзі, Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

На адкрыцці выставы “Зімовыя фантазіі” кожны з прысутных прыняў удзел у стварэнні агульнага адвэнт- каляндара.

Аўдзей Н.В.,
навуковы супрацоўнік
Вілейскага краязнаўчага музея.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»