Новости Вилейщины
12.12.2016
125-годдзе класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

Уся наша Беларусь адсвяткавала 9 снежня 125-годдзе класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэта Максіма Багдановіча.

У бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя яго жыццю і творчасці. Нядзеля “Вянок Максіму” у Людвіноўскай бібліятэцы пазнаёміла чытачоў з найпрыгажэйшымі ўзорамі паэзіі Багдановіча. Для ўсіх наведвальнікаў была аформлена кніжна-ілюстратыўная выстава “У вянок Максіму Багдановічу”. Вучні 5-6 класаў УА “Людвіноўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел ў літаратурнай віктарыне “Свет паэзіі М.Багдановіча”і паказалі добрае веданне яго вершаў. Старэйшыя школьнікі азнаёміліся з бібліяграфічным аглядам твораў паэта, размешчаных на выставе.На працягу тыдня ў бібліятэцы гучалі песні,напісаныя на яго вершы.

Вілейская раённая бібліятэка падрыхтавала для сваіх чытачоў віктарыну ведаў “Свет паэзіі Максіма Багдановіча” і правяла чарговы квэст “З кнігай па любімаму гораду”, які на гэты раз быў прысвечаны юбілею паэта.

Язненская бібліятэка сустрэла чытачоў літаратурнай вечарынкай “Цвяток радзімы васілька”.

Максім Багдановіч пражыў толькі 25 гадоў, але ўжо прайшлошмат часу, а яго рамантычны вобраз і незабыўныя творы, як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы.

Думаецца так будзе і надалей!..

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»