Новости Вилейщины
01.12.2016
Жыхары Вілейскага раёна выбралі здаровы лад жыцця и жыццё ў здаровым асяроддзі

Завіруха не перашкодзіла здзейсніцца планам членаў атрада Маладзёжнай Арганізацыі Аховы Правапарадку і членаў Беларускай Грамадскай Арганізацыі Выратавальнікаў Пажарных Вілейскага раёна. У рамках рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё” імі было вырашана звярнуцца да гараджан і госцяў Вілейкі забыцца пра курэнне, якое ў нецвярозым стане можа прывесці да бяды. Было вырашана паспрабаваць прапанаваць жыхарам горада зрабіць правільны выбар – у бок здаровага ладу жыцця.

- Не прапальвайце сваё жыццё, лепш выбірайце здароўе і дабрабыт, - прапаноўвала моладзь мінакам.

- Лепш пакаштаваць салодкую цукерку, чым выкурыць цыгарэтку, - дадавалі юнакі адзін аднаго.

- Няхай вас акружаюць здаровыя людзі, тыя, хто не курыць, - гучала з вуснаў актывістаў арганізацый.

Нягледзячы на дрэннае надвор’е і завіруху, настрой ва ўсіх палепшыўся, бо сумеснымі намаганнямі давялося ўскалыхнуць свядомасць грамадзян і схіліць іх да выбару здаровага ладу жыцця і здаровага асяроддзя.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»