Новости Вилейщины
30.11.2016
Свята да дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўваючай прамысловасці

25 лістапада 2016 года ў Вілейскім Палацы культуры адбылося Свята да дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўваючай прамысловасці. Па добрай традыцыі, свае заслужаныя ўзнагароды атрымалі рупліўцы сельскай гаспадаркі. За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабістыўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу. Лепшыя Вілейскія працаўнікі былі адзначаны Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ураджаю зерневых і зернебабовых культур і нарыхтоўцы травяных кармоў, лепшых працаўнікоў жывёлагадоўлі віншавалі старшыня Вілейскага райвыканкама В.І. Кот, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Н.П. Жыбуль, старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Н.А. Радзевіч, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання І.В. Шавялёў, старшыня Вілейскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Л.Я. Радзевіч.

Разам з працаўнікамі вёскі свае ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі прадпрыемстваў і вучэбных устаноў, якія аказвалі шэфскую дапамогу ў вырошчванні і ўборцы ўраджаю.

Словы шчырай падзякі гучалі ў адрас ветэранаў, якія доўгія гады шчыравалі на сельскай ніве.

А потым адбыўся святочны канцэрт з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў. Герояў жніва і гасцей свята віталі Народныя калектывы “Элегія”, “Любанія”, “Суквецце”, “Імпэт”, Узорная студыя “Экспромт”, калектыў народнай песні “Крыніца”, джаз-бэнд Федара Гура, ансамбль народных інструментаў і харэаграфія дзіцячай школы мастацтваў, Алеся Высоцкая, Алена Саўрук, Дзмітрый Маркевіч, Казімір Талстыка.

Народныя майстры і ўмельцы падрыхтавалі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сельвыканкамы прадставілі выставы-падвор”і.

Свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі было яскравым, прыгожым і змястоўным.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»