Новости Вилейщины
24.11.2016
Алкагаль і цыгарэта – чакай ліха…

- Паважаныя прысутныя, вы не прапальваеце сваё жыццё дарма?, - такім пытаннем пачала размову с навучэнцамі другога і трэцяга курсаў Вілейскага дзяржаўнага каледжу спецыяліст раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям. У зале - раптоўная цішыня, бо спачатку ўсе зразумелі крышку інакш сэнс слова “прапальваць” – падумалі, што ў іх пытаюцца як яны ўмеюць весяліцца, адпальваць. Размова потым пайшла зусім пра іншае. Прысутныя маладыя людзі, якія ўжо лічаць сябе дарослымі з інтарэсам слухалі патрабаванні пажарнай бяспекі і правілы паводзін курыльшчыкаў: не раскідваць непагашаныя недакуркі, не курыць у ложку, не кідаць недакуркі на падлогу і не выкідваць іх праз адчыненую фортку. Канешне, немагчыма ўпэўніць людзей, якія ўжо ўцягнуліся ў гэтую дрэнную звычку адмовіцца ад курэння, але даць парады людзям, якія кураць магчыма. І ўсе з цікавасцю слухалі і глядзелі відыаролікі “Курэнне” і “Не прапальвай сваё жыццё”. Таксама ў час суразмовы былі агучаны правілы для людзей, якія кураць, каб пазбегнуць пажаранебяспечных сітуацый. Галоўнае, каб усё пачутае і ўбачанае было ўсведамлена прысутнымі. Жыццё адно і прапальваць яго дарма нетрэба!

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»