Новости Вилейщины
24.11.2016
Зробім зямлю чысцей

17 лістапада ў Чурлёнскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў урок-дыспут “Зробім зямлю чысцей”. Бібліятэкар распавяла пра неабходнасць беражлівых адносін да прыроды, неабходнасць шанаваць чысціню наваколля.

Дзеці, хоць яны яшчэ толькі вучні пачатковых класаў, актыўна ўдзельнічалі ў дыспуце. Яны ўжо ведаюць, што асобна трэба збіраць шкло, бумагу, пластык, батарэйкі. Усё гэта нельга выкідваць у смецце, а трэба збіраць асобна для далейшай перапрацоўкі. Дзеці адзначылі, што ў гарадах стаяць кантэйнеры для такога збору адходаў, што ў вёсках пакуль што іх няма.

Маленькія чытачы з задавальненнем саставілі экалагічны калаж. Гэты калаж застанецца разгорнутым на цэлую нядзелю ў бібліятэцы, каб кожны жадаючы мог далучыцца да гэтай акцыі: прыйсці ў бібліятэку, выразаць і наклеіць малюнак і выказаць сваю думку пра чысціню наваколля.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»