Новости Вилейщины
22.11.2016
“За сонцам услед”

У фестывале-конкурсе свецкай духоўнай песні і паэзіі “За сонцам услед”, які праводзіўся пры падтрымцы ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” удзельнічала трыо народнайэстраднай студыі аўтарскай песні “ІМПЭТ” Ільянскага сельскага Дома культуры (П.Кулеш, А.Галубовіч, М. Шэрая). У намінацыі, песні ў выкананні пад фанаграму “Мінус адзін”, калектыў прадставіў на конкурсе дзве песні “Хто даруе за ўсё” (сл.Генрыха Кутаса, муз. Галіны Кутас) і “На скрыжаванні” (сл.Зміцера Арцюха, муз. Галіны Кутас). Па выніках праслухоўвання журы адбірала 5 переможцаў у кожнай намінацыі.

Для удзелу ў фінале, які адбыўся 19 лістапада 2016 года ў ДУ “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” трыо народнай эстраднай студыі аўтарскай песні “ІМПЭТ” атрымала Дыплом “Лаўрэата” фестывалю-конкурсу свецкай духоўнай песні і паэзіі “За сонцам услед”, а таксама статуэтку і каштоўныя падарункі.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»