Новости Вилейщины
15.11.2016
Не прапальвай сваё жыццё дарма…

У рэспубліцы стартавала прафілактычная акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”. Работнікі Вілейскага аддзела па надзвычайным сітуацыям на прыпынычным пункце аўтобуса расказалі гараджанам горада пра акцыю, якая праходзіць зараз у краіне, прывялі прыклады пажараў, якія адбыліся у раёне па прычыне курэння.

Спачатку прысутныя не вельмі хацелі ўключацца ў суразмову - не прывыклі яны да жывогадыялога аб набалелым у грамадстве. Але запланаванае было агучана і, спадзяёмся, - пачута. У аўтобусе было шматлюдна, усе пасажыры пасля аб’явы змоўклі і накіравалі свае погляды на работніка МНС:

- Паважаныя Вілейчане, з сённяшняга дня ў рэспубліцы стартуе акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”. Па прычыне курэння у раёне…

Лістоўкі пачалі пераходзіць з рук у рукі. Народ зацікавіўся праблемай грамадства – пажары па прычыне курэння. Нават адна пажылая пасажырка на прыканцы акцыі зазначыла:

- У маёй сям’і ніхто не курыць, але сусед не можа пазбавіцца ад гэтай дрэннай звычкі, дам яму пачытаць – можа дапаможа – кіне.

У грамадстве трэба спадзявацца на тое, што абыякавасць і раўнадушша людзей гэта адзіныя выпадкі, а незаканамернасць.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»