Новости Вилейщины
09.11.2016
Гульня «Загадкі дзеда Кандрата» адбылася у Язненскай сельскай бібліятэцы!

Было ў Крапівы адно цікавае хобі— шахматы. Ён любіў не проста пагуляць, але разгадваць складаныя шахматныя задачы, вывучаў спецыяльную літаратуру. І ўнучку Алену навучыў гуляць, і праўнучку Вару. Хоць апошняя і была яшчэ маленькая, хутка асвоіла гульню. Дагэтуль Варвара захоўвае дарожны шахматны набор, які падараваў ёй прадзед. Дарэчы, так атрымалася, што менавіта праўнучка і натхніла Кандрата Кандратавіча на стварэнне яго апошняй і адзінай дзіцячай кніжкі “Загадкі дзеда Кандрата”. Яны вельмі сябравалі, расказвалі адзін аднаму цікавыя гісторыі, гулялі “ў словы”. Кандрат Кандратавіч выдумваў для яе загадкі, а пасля і цэлую кніжку напісаў.

На аснове гэтых загадак пра мнагазначныя словы і была распрацавана нашымі бібліятэкарамі гульня-прэзентацыя “Загадкі дзеда Кандрата”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Гульня адбылася 5 лістапада.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»