Новости Вилейщины
25.10.2016
Надзейная абарона...

У кастрычніку ў ААТ «Стешыцы» з мэтай удасканалення арганізацыі ажыццяўлення мер па прадухіленні надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару, зніжэння шкоды пры іх узнікненні, каардынацыі дзеянняў пры лакалізацыі і ліквідацыі надзвычайных сітуацый праведзена камандна-штабное вучэнне.

Нялёгкая праца работніка сельскагаспадарчага прадпрыемства павінна пастаянна знаходзіцца пад надзейнай абаронай ад любой надзвычайнай сітуацыі. Таму такім мерапрыемствам, як забеспячэнне супрацьпажарнага рэжыму, падрыхтоўка працоўнага персанала да своечасовых і ўмелых дзеянняў у ліквідацыі пазаштатных сітуацый, не толькі на тэрыторыі вытворчых участкаў, але і пры працы на сельскагаспадарчых угоддзях, у час уборкі ўраджаю, – кіраўніцтвам ААТ «Стешыцы» надаецца немалаважнае ўвага і кантроль.

Пастаўленая перад кіраўніцтвам гэтых арганізацый задача па забеспячэнню пастаяннай гатоўнасці персанала да своечасовым і ўмелым дзеянням у ліквідацыі аварыі, якая ўзнікла на вытворчасці, альбо любой іншай пазаштатнай надзвычайнай сітуацыі, – выканана паспяхова.

З станоўчага боку варта адзначыць кіраўнікоў і службовых асоб арганізацый, якія прымалі ўдзел у вучэннях. Сур'ёзнае стаўленне і адказны падыход кіраўніцтва і службовых асоб да забеспячэння супрацьпажарнага рэжыму, да навучання работнікаў арганізацыі – ёсць і будзе надзейнай абаронай.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»