Новости Вилейщины
18.10.2016
“Падарожжа па роднаму краю” з 03.10.-14.10.2016г.
“Падарожжа па роднаму краю” - пад такой назвай адбыліся мерапрыемствы Цэнтра эстэтычнага выхавання сумесна з УА “СШ № 3”. На мерапрыемствах вучні наведалі выставу “Рознакаляровая вясёлка” удзельнікаў і кіраўнікоў студый, мастакоў А.Р.Судніковіч, М.А.Каравай, І.В.Занкевіч, Л.А.Арол, пазнаёміліся з рознымі відамі мастацтва,прайшлі сцяжынкамі памятных мясцін Вілейскага краю, нагадалі славутых землякоў Беларусі, праявілі свае веды ў музычна-літаратурнай віктарыне “Песні і вершы роднага краю”,паслухалі аўтарскую песню, якую прадставіў Народны калектыў аўтарскай песні “Элегія”, правялі экскурс па палотнам мастака У.Э.Лукша. А напрыканцы мерапрыемства вучні змаглі “Пашукаць добры настрой” у конкурснай праграме,якую падрыхтавала рэжысёр Цэнтра Арэстава А.С.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»