Новости Вилейщины
17.10.2016
Аўтаклуб ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” наведауся ў аг.Лукавец і пасёлак Партызанскі

14 кастрычніка адбыўся Рэспубліканскі дзень маці. Аўтаклуб ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” сумесна з работнікамі сацыяльнай службы наведаліся ў аг.Лукавец і пасёлак Партызанскі, дзе правялі канцэртна-гульнёвую праграму “Свет материнства – свет любви”. Добры настрой жыхарам вёсак прывёз вакальны гурт “Бабіна лета” ДУ “Вілейскі Палац культуры” (кіраўнік Сяргей Рудніцкі).Сваёй энэргіяй і весялосцю яны захапілі ўсіх вяскоўцаў. Жарты, гульні, песні, танцы – усё гэта было падчас сустрэчы. Кожны прысутны атрымаў падарункі і віншавальныя словы ад сацыяльнай службы,што зрабіла сустрэчу па-сапраўднаму святочным.Гледачы цёпла і сардэчна сустрэлі артыстаў і дарылі ім сваі апладысменты.У адказ удзельнікі канцэрту пажадалі ўсім моцнага здароўя, увагі і клопату з боку родных і блізкіх, нават паабяцалі ў бліжэйшы час прыехаць з чарговым канцэртам.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»