Новости Вилейщины
07.10.2016
Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”

1 - 2 кастрычніка 2016 года ў г. Магілеве прайшоў ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Свае лепшыя праекты на форуме прадставілі звыш 120 музеяў з усёй Беларусі.

Мінская вобласць на форуме прадставіла экспазіцыю “Памятаем мінулае, шануем сучаснае, думаем пра будучыню”, якая аб’яднала 12 музеяў. Яны прадставілі праекты рознай тэматыкі, напрыклад: Гісторыка-культурны музей-запаведнік Заслаўе прэзентаваў выставачны праект “Скарбніца беларускай маляванкі”, а Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей прадставіў праект “Продкаў мары дзіўныя, утканыя ў нітцы” (пляценне паясоў), Івянецкі музей традыцыйнай культуры пазнаёміў з музеям местачковага побыту. Тэму вайны ў экспазіцыі прадставілі: Вілейскі краязнаўчы музей з праектам “Две вайны – памяць адна”, Капыльскі раённы краязнаўчы музей праект “Катастрофа і памяць пра яе…”, Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў “Грозная зброя праўды” (калекцыя падпольных газет і лістовак); Барысаўскі аб’яднаны музей – патрыятычны праект “Франтавыя лісты”; Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”- міжнародны праек “Хатынь -у сямейным архіве”; Любанскі музей народнай славы - электронную энцыклапедыю “Любанскібессмяротны полк”.

Нотку духоўнасці ва ўсю экспазіцыйную прастору ўнёс Валожынскі краязнаўчы музей інфармацыйным парталам “І прыйшоў ён да нас, нібы слова жывое…” (да 100-годдзя з дня нараджэння ксяндза Уладзіміра Чарняўскага). Неабышлося і без інавацыйных праектаў - Жодзінскі краязнаўчы музей выступіў з праектам выстаўку-семінар мастацкіх галаграм “Моладзь і навука: праз супрацоўніцтва і адукацыю да новых адкрыццяў і перамог”. А вось Мінскі абласны краязнаўчы музей прэзентаваў альбом-каталог “З глыбіні стагоддзяў… скарбы музеяў Мінскай вобласці”, у якім прадстаўлены музеныя прадметыу 11 раздзелах-калекцыях: “Археалогія”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Культавыя рэчы”, “Мемарыяльныя рэчы”, “Музычныя інструменты”, “Рэчавыя помнікі”, “Скарбы”, “Кнігі”, “Сфрагістыка”, “Фалерыстыка”, “Шкло кераміка”. Прадметы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея паказаныў трох раздзелах: “Скарбы”, “Кнігі”, “Фалерыстыка”. Альбом-каталог складаўся дзеля таго, каб прадэманстраваць усё каштоўнае і цікавае, што захоўваюць музеі Мінскай вобласці.

На ІІІ Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” экспазіцыя музеяў Мінскай вобласці была адзначана дыпломам І ступені ў намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму”.

Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” даў магчымасць не толькі пазнаеміцца з новымі праектамі музеяў Беларусі, але і спецыялістам музейнай справы пераняць вопыт ад калег з Расіі, Літвы, Швецыі, Польшчы.

навуковы супрацоўнік
ДУ “ВКМ”
Аўдзей Н.В.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»