Новости Вилейщины
04.10.2016
Запалі ў душы агонь дабра

Зараз у краіне праходзіць рэспубліканская акцыя "Моладзь за бяспеку". Мэта гэтай акцыі прыцягнуць увагу моладзі да Беларускай Маладзёжнай Аб'яднанай Арганізацыі Пажарных Выратавальнікаў. У рамках акцыі маладыя людзі дапамагаюць пажылым і адзінокім. Павага і ўвага - вось у чым маюць патрэбу пажылыя людзі. Гэтая акцыя дае магчымасць не толькі выказаць словы вялікай удзячнасці старэйшаму пакаленню, але і праявіць шчыраю ўвагу да яго. Важна, не застацца ў баку і прыняць удзел у добрай справе, аказаць пасільную дапамогу і павагу людзям сталага узросту.

Добрыя справы дзеяліся пад дэвізам: «Запалі ў душы агонь дабра». Была аказана пасільная дапамога на прысядзібным участку адзінокай жанчыне: гэта і навядзенне парадку, і збор ўраджаю, і падрыхтоўка градак да зімовага сезону. Пачатак спісу добрых спраў было пакладзены. Падзякай было адчуванне радасці і задавальнення ад зробленай працы. Твар жанчыны свяціўся дабрынёй.

Адзін мудрэц сказаў: «Маладосць падобная на жаўрука, у якога ёсць свае ранішнія песні. Старасць, падобная салаўю - у яе свае вячэрнія песні". Таму, кожны ўзрост добры па-свойму, і сувязь паміж пакаленнямі, безумоўна, павінна быць.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»