Новости Вилейщины
04.10.2016
1 кастрычніка прайшоў Дзень пажылых людзей

Ужо шмат гадоў адзначаецца гэта свята у вёсцы Куранец. А ладзяць яго сумеснымі намаганнямі, ў знак глыбокай павагі да людзей старэйшага пакалення, работнікі Куранецкага СДК сумесна з удзельнікамі дзіцячага гуртка "Ліхтарыкі". Вось і сёлета яны падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў да гэтага свята.

З самага ранку каля будынка СДК стартавала акцыя-падарунак "Кветкі для вас". На працягу 2-х гадзін гучала святочная музыка, дзеці ў нацыянальных касцюмах даравалі кветкі (вырабленныя з прыроднага матэрыялу) пажылым жыхарам вёскі.

Каб падараваць добры настрой былі наладжаны міні-канцэрты на даму "Годам Вашим низкий поклон". Тут артысты жадалі добрага здароўя і доўгіх год жыцця праз вершы і народныя песні, якія дарагі і знаёмы старэйшаму пакаленню.

З канцэртнай праграмай "З добрым сэрдцам для вас" у гэты дзень наведалі Куранецкі Дом-інтэрнат. Пажылым людзям уручалі падарункі, чыталі вершы, даравалі музычныя віншаванні. Гэтымі мерапрыемствамі работнікі культуры разлічвалі як мага больш прыцягнуць увагу школьнікаў і дарослых да клопатаў пажылых людзей.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»