Новости Вилейщины
03.10.2016
“Сэрца на далоні”

30 верасня ў Вязынскім сельскім Доме культуры адбылася святочная сустрэча “Сэрца на далоні”.

Атмасфера свята атрымалася цёплай і эмацыйнай. Сустрэча распачалася са шчырых віншаванняў ад старшыні раённага савета ветэранаў Шэпелевай Анны Пятроўны. Кульмінацыяй стала канцэртная праграма ад вакальнай группы “Надзея” пад кіраўніцтвам Леаніда Іванавіча Гайчука, удзельніцамi якой з’яўляюцца прыгожыя і артыстычныя жанчыны залатога ўзросту. Актавая зала напаўнялася бясконцымі апладысментамі ад вязынскіх гледачоў. Пасля ўрачыстых віншаванняў артысты і гледачы мелі магчымасць пагутарыць за кубачкам гарбаты. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы дзяржаўнай установы"Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".

І галоўнае, не забывайце аб сваяках, суседзях, знаёмых і, канешне, аб той бабульцы, з якой штодзённа сутыкаецеся на аўтобусным прыпынку ці ў магазіне.

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»