Новости Вилейщины
28.09.2016
Помніць пра бяспеку заўседы – значыць захаваць жыцце

У рамках трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” Вілейскі аддзел па надзвычайным сітуацыям быў запрошаны выступіць на бацькоўскім сходзе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі – сад № 11 г. Вілейкі”.

У пачатку схода выступілі выхаванцы садка са сваімі творчымі нумарамі – прыгожымі танцамі восені. Бацькі з задавальненнем сачылі за рухамі сваіх родных дзетак. Але сапраўднае жыцце – гэта не заўседы “вяселка ў небе і цеплае сонейка”. Спецыяліст группы прапаганды і навучання нагадала бацькам пра іх асноўны абавязак – выхаванне дзяцей і, канешне, адказ за іх жыццё, якое можа абарвацца раптоўна з-за свавольстаў з агнем без нагляду бацькоў. Сапраўды адно імгненне і можа здарыцца непапраўнае… Разуменне элементарных правілаў бяспекі жыццядзейнасці або эксплуатацыі бытавых прыбораў павінны прывіваць з самага маленства бацькі. Бо, як кажуць, паўтарэнне – маці навучання. Узгадаць правілы бяспекі дапамогуць бацькам, якія прысутнічалі на сходзе, памяткі і лістоўкі. А, убачанае на экране, не пакіне раўнадушным ніводнага чалавека ў зале – гэта было відавочна па слязам у вачах.

















Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»