Новости Вилейщины
16.09.2016
Незвычайны ўрок бяспекі

Вераснёўскае яркае сонейка, спелыя яблыкі і, канешне, - дзеці… З такім прадчуваннем чакалі сустрэчы работнікі Вілейскага районнага аддзела па надзвычайным сітуацыям з навучэнцамі ДУА “Людвіноўская сярэдняя школа”. У рамках рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” дзяўчаты і хлопцы, якія вучацца ў гэтай школе,наведалі ўрок бяспекі, які прайшоў у незвычайным месцы - мясцовым Доме культуры, таму што на ўроку прысутнічала аж сто вучняў!

Кожны вучань, які заходзіў у залу, атрымліваў лістоўку, якая была пропускам на ўрок, і потым запрашаўся прысесці на месца. Пачаўся ўрок са слоў пажадання здароўя і паспехаў у навучанні начальнікам Вилейскага РАНС Яхімовічам Аляксандрам Аляксандравічам. Каб настроіць дзяцей на размову, ім быў прапанаваны фільм “Школа бяспекі”. Потым пачалася гульня. Некаторыя пытанні былі складанымі для навучэнцаў, але сумеснымі намаганнямі разам з настаўнікамі дзецям усёж-такі ўдалося знайсці правільныя адказы. Той, хто адказваў правільна, атрымліваўпрыгожы расклад заняткаў і лінеечкі з сімваламі Міністэрства МНС. Вельмі было прыемна настаўнікам вучняў, якія давалі правільны адказ – на іх тварах чыталася: “Марна не трацілі час – навучылі!”

Потым урок прадоўжыўся на вуліцы, дзе дзяцей чакалі работнікі ПАСП-17 в. Людвінова, якія падрыхтавалі для дзяцей цікавы расповед пра работу байцоў і абсталяванне аўтамабіля, займальныя спаборніцтвы на шпаркасць апранання касцюма байца. Самыя спрытныя “байцы” сваей перамогай атрымалі права паспрабаваць збіць мячык са стойкі. І ў іх усе атрымалася!

Урок скончыўся калектыўным фота на памяць. Узрушаныя і вяселыя дзецірушылі да хаты, наперабой дзелячыся ўражаннямі ад убачанага і пачутага.

























Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»