Новости Вилейщины
05.09.2016
Наша будучыня – гэта нашы дзеці

Нарэшце скончыліся летнія канікулы,і зноўку абудзіць калідоры і класы школы звонкі званок, ён падасца вясёлай песняй, без якой дзеці ўжо паспелі засумаваць. 1 верасня ўся краіна адзначыла Дзень ведаў. Для кожнага чалавека гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам і значэннем, хвалюючы заўсёды. І, напэўна, колькі б ні было чалавеку гадоў, гэта дата заўсёды будзе хваляваць і ніколі не згубіць актуальнасці.

Штогод адпачыўшыя і падрослыя хлопчыкі і дзяўчынкі будуць прыходзіць у школу, каб пад кіраўніцтвам мудрых настаўнікаў працягнуць, а нехта – толькі пачаць падарожжа ў захапляльную краіну Ведаў.

Тысячы дзяўчынак і хлопчыкаў Вілейскага раена 1 верасня традыцыйна сабраліся на ўрачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года.А галоўнымі героямі дня былі, безумоўна, учарашнія дашкаляты, а сёння ўжо першакласнікі. Літаральна кожнага з іх за ручку прывялі дарослыя, бо вельмі важна раздзяліць з забаўнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі значную ў іх жыцці падзею, патрымаць маленечкіх школьнікаў. А побач з імі яшчэ адзін надзвычайна важны ў іх жыцці чалавек – першая настаўніца.

Віншуючы вучняў, іх бацькоў і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года, работнікі Вілейскага аддзела па надзвычайным сітуацыям узгадалі правілы бяспекі і падкрэслілі значнасць ведаў па высновам бяспекі жыццядзейнасці. Маленькім вучням былі ўручаны пропісі, расклад заняткаў і лінеечкі - вельмі цікавыя, прыгожыя і карысныя падарункі!

Наша будучыня – гэта нашы дзеці: забаўныя першакласнічкі і ўжо старэйшыя вучні, якім праз нейкі дзясятак гадоў ужо давядзецца самім пісаць гісторыю краіны. І надзвычайна важна, каб напісанае было без памылак, каб жыцце іх было шчаслівае і бяспечнае. За гэта ў адказе мы, дарослыя.























Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»