Новости Вилейщины
19.08.2016
Канікулы без дыму і агню

Хутка канікулы скончацца, і кожны дзянек жніўня ідзе на лік. Нажаль гэтыя дні выдаліся халоднымі і даждлівымі, дзеці крышачку засумавалі. Але сення сонейка парадавала ўсіх сваёй цеплыней і пяшчотай. Надвор’е было вельмі спрыяльным для сустрэчы, якую ўсе вельмі чакалі. Зноў прыехалі ў госці работнікі МНС. Дзеці сустрэлі іх гучнай рычоўкай і ўсмешкамі. Мерыпрыемства пачалося пад дэвізам: “Мы – за бяспечнае лета!”. яно праходзіла ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню”. Ва утульнай актавай зале інспектар групы прапаганды і навучання Таццяна Сабалеўская правяла інтэрактыўную віктарыну. Дзеці ўважліва слухалі пытанні, разглядалі розныя надзвычайныя сітуацыі. Вельмі прыемна было тое, што яны шмат чаго ведаюць пра бяспеку жыцця і даюць правільныя, і галоўнае, – упэўненыя адказы. Калі пытанні скончыліся перад вачмі дзяцей адкрыўся прыгожы малюнак з пажаданнем: “Шчаслівага лета!”. Потым усе дружна перамясціліся на спартыўную пляцоўку, дзе іх чакала спартландыя. Конкурсы былі прадуманы так, каб вызваць найбольшую зацікаўленасць да прафесіі пажарнага: “Баёўка”, “Выратавальнікі - на дапамогу”, “Сродкі выратавання”, “Мы – пажарныя” і іншыя. Адначасова на пляцоўчы для дзяцей была арганізавана дэманстрацыя сродкаў тушэння пажараў: падача з рукавоў вады.Дзеці з задавальненнем паспрабавалі патрымаць рукаў і збіць з яго дапамогаю конус.Адначасова з імі на пляцоўцы вёў гутарку пераапрануты ў касцюм роставай лялькі галоўны спецыяліст Цэнтра прапаганды і навучання Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Дзелендзік Мікалай Анатольевіч. Яны з зацікаўленасцю слухалі яго расповед пра правілы бяспекі і паводзіны ў надзвычайных сітуацыях. З вуснаў такога цікавага і прыгожага пажарнага гэта было ўдвая цікавей і карысней. Мерапрыемства скончылася пенным “снегападам”. Трэба было бачыць як дзеці радаваліся гэтаму “шоў”. Здалек пена здавалася снегам на соснах. Цікава! Снег у жніўні! Усе былі задаволеныя і шчаслівыя! Мерапрыемства ўдалося! Самыя цікавыя моманты мерапрыемства і інтэрв’ю былі зняты аператарамі тэлеканала “Мір” і прэс-сакратаром Івановым Мікалаем МАУ МНС.









">







Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»