Новости Вилейщины
11.08.2016
Сустрэча у “Ратнику”

Сення, нягледзячы на даждлівае надвор’е, выхаванцы абаронна-спартыўнага лагера “Ратнік”, які арганізаваны на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Лясная казка», дачакаліся сваіх госцяў – работнікаў Вілейскага аддзелу па надзвычайным сітуацыям.

Кожны дзень выхаванцаў быў запланаваны як знаемства з дзейнасцю розных структур. 11 жніўня - дзень работнікаў МНС. Размова пачалася з пытанняў: хто такія выратавальнікі? У чым заключаецца работа выратавальнікаў? Вельмі было прыемна, што дзеці маюць прадстаўленне пра спецыфіку работы пажарных. Прапаршчык Валерый Хаклін зацікавіў дзяцей расповедам пра форму байца. Ім было цікава ведаць, колькі важаць боты і, ўвогулле, ўся амуніцыя байца, за колькі секунд ен павінен яе апранаць? Выхаванцы ў поўнай меры адчулі на сабе ўсю “цяжкасць жыцця” выратавальніка, як толькі прымерылі форму на сябе. Гэта ім вельмі спадабалася, настрой адразу палепшыўся, усім захацелася хоць такім чынам пабыць выратавальнікам. Таксама дзецей зацікавіла размеркаванне абавязкаў паміж членамі баявой групы ў час тушэння пажару. Адзін з выхаваўцаў “Ратніка” Лашук Анатолій – навучэнец 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Вілейкі”,падрыхтаваў сюрпрыз для работнікаў Вілейскага аддзелу па надзвычайным сітуацыям – намаляваў малюнак і ўручыў яго Валерыю Хакліну, як знак павагі да прафесіі пажарнага.

Сустрэча не прайшла дарма для выхаванцаў лагера “Ратнік”. Яны цверда засвоілі правілы паводзінаў у час пажару, атрымалі адказы на ўсе зацікаўленыя пытанні, а таксама былі задаволены “прызентам” ад работнікаў Вілейскага аддзелу па надзвычайным сітуацыям – цікавай і карыснай памяткай – “раскладанкай” с каляндаром на гэты год.

Самай дарагой падзякай для работнікаў аддзелу па надзвычайным сітуацыям было дружнае “дзякуй” і чарговае запрашэнне ў госці.









Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»