Новости Вилейщины
28.07.2016
На асабовым кантролі

Напярэдадні ўборачнай кампаніі і перыяду нарыхтоўкі кармоў сельгаспрадпрыемствы знаходзяцца на  асаблівым кантролі. У цяперашні час работнікі Вілейскага РАНС вядуць маштабную тлумачальную работу сярод аграрыяў. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца выкананню супрацьпажарнага рэжыму. Вельмі часта менавіта парушэнні элементарных правілаў бяспекі прыводзяць да ўзгарання. Курэнне, адсутнасць штодзённага абслугоўвання тэхнікі, своечасовай ачыстцы тэрыторый і агрэгатаў, а таксама замены няспраўнага інвентара можа абярнуцца трагедыяй і значным матэрыяльным уронам. 

У Вілейскім РАНС звярнулі ўвагу, што кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў неабходна загадзя правесці комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў: прызначыць асоб, адказных за супрацьпажарную падрыхтоўку і арганізацыю супрацьпажарнага рэжыму, а таксама пракантраляваць сітуацыю з праходжаннем супрацьпажарнага інструктажу усімі падначаленымі. Акрамя таго, вадзіцелі, камбайнеры, трактарысты павінны быць падрыхтаваны па пажарна-тэхнічным мінімуму. У мэтах прывядзення суб'ектаў сельскай гаспадаркі ў належны супрацьпажарны стан у перыяд «бітвы за ўраджай», работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена навучанне работнікаў СУП "Усходні-агра» па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Праведзены рэйд па месцах захоўвання і перапрацоўкі збожжавых культур і праверка збожжаўборачных камбайнаў. З работнікамі і службовымі асобамі, якія займаюцца ўборкай ўраджаю праведзены тэарэтычныя заняткі па выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі і нарыхтоўкі збожжавых культур, а таксама супрацьпажарныя інструктажы, раздадзена  наглядна-выяўленчая прадукцыя. 

Сапраўды,  духмяны і смачны хлеб з родных палёў павінен прыйсці на стол да кожнага беларуса своечасова і без страт!

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»